Слуцкае
Ліс. 22, 2009 | 01:18 pm
Срочно,секретно
ТЕЛЕГРАММА
НАЧРЕГИСТРОЗАП
Члену РВС тов.Мулину
Командарму 16
Могилев. 30 ноября 1920 года.
<...> Поляки покинули Слуцк 23/ХI в 11 часов утра. 48-й и 47-й пех. полки отходили на государственную границу <...> Штаб 11-й дивизии 20/ХI выехал на автомобилях в направлении Несвижа, где, по слухам, должен остановиться. Того же числа 18 автомобилей перевозило из Слуцка в Семежево добровольцев, завербованных белорусской радой. Белорусская рада выехала из Слуцка в Семежево 21/ XI, на месте новой стоянки формирует 2-й запасной полк «обороны Белоруссии» 3-хбатальонного состава, маршевые роты этого полка отправляют пополнение Балаховичу, командир полка капитан КРАШИНЕВСКИЙ, полку недостает винтовок, пулеметов вовсе нет. По словам местных жителей, в Синявке находятся части отряда атамана Искры, к нему присоединился отряд бандитов под командой прапорщика ХАШМОНОВА, происходящего из дер. Новодворцы, что в 2 верстах южнее Слуцка (по местному дер. называется Ячево). Нахождение Белорусской Рады в нейтральной зоне поддерживается поляками, которые дают обмундирование белорусским частям: старые папахи, такие же обмотки, ботинки, брюки и френчи. Кокарда у солдат Белорусской Рады — череп со скрещенными костями, на рукавах национальная белая лента, в середине красная, некоторая часть матерых балаховцев носит скрещенные ленты на груди и на рукаве надписи: на красном фоне черными буквами «Бей жидов, спасай Россию» и на белом фоне красными буквами «Земля и воля крестьянам». <...>
Зам. Начрегистроштарм-16
и военком разведки Ю.Жебровский
За зав.информацией — Ю.Васильев
РДВА, ф. 201, воп. 3, спр. 624, арк. 368—368адв. Завераная копія.
Крыніца: Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах - Мінск : Медысонт, 2006. - 400 с.
Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Музей беларускай вайсковай славы
Ліс. 16, 2009 | 01:56 pm
music: Kamaedzitca - Водар Забыцця
Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Крымінальныя злачынствы пад акупацыяй
Ліс. 14, 2009 | 01:33 pm
location: Home
music: Therion - Siren of The Woods
22.12.1942 г. міравы суд г. Магілёва разгледзеў крымінальную справу грамадзянкі Алены П. і яе памагатага Івана С. у забойстве 6-гадовага сына жанчыны. Першапачаткова забойцы былі прыгавораны судом адпаведна да 8 і 3 месяцаў зняволення ў канцлагеры, потым тэрмін быў павялічаны да трох гадоў. Аднак 30.07.1943 г. бургамістр Магілёва перагледзеў матэрыялы справы і параўнаў учынкі жанчыны з „учынкамі драпежнага звера". Як вынікала з матэрыялаў суда, абвінавачаная загадзя спланавала забойства, пры дапамозе клізмы апякла хлопчыку вантробы каўстычнай содай, потым задушыла яго падушкай, труп закапала пад верандай дома. Цела пазней не знайшлі, і следства меркавала, што яго выкарысталі для варкі мыла. Па паказаннях сведкі, жанчына выказвала намер забіць таксама і сваю 4-гадовую дачку. У выніку бургамістр палічыў вынесенае пакаранне недастатковым і пастанавіў, што забойца заслугоўвае смяротнага пакарання.
Чытаць артыкул цалкам
Вось такія жарсці, дарэчы заўважыў, што калі бацькі забіваюць сваіх дзетак, то робяць гэта з нейкай асаблівай вычварэнскай жорсткасцю, зразумела, што яны псіхі, але неяк не ўкладваецца ў галаве чаму так.
Спасылка | Пракамэнтаваць {4} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
ŽYVIE BIEŁARUŚ, альбо гісторык як advocatus diaboli.
Кст. 24, 2009 | 10:54 am
music: Anathema - We, The Gods
"Некаторыя гістарычныя сайты наскрозь прасякнутыя асветным пафасам. Вось і «Бібліятэка гістарычных артыкулаў «ŽYVIE BIEŁARUŚ» (jivebelarus.net) дэкларуе:
«Не ведаць гісторыю Беларусі–гісторыю сваёй краіны, гісторыю сваіх продкаў – гэта дурная тэндэнцыя ў сучасным грамадстве... Шмат гадоў нам даводзілі,што мы не нацыя, а толькі нейкі прыдатак расейскага народу. Але гэта ў корані падман, хлусня ды й проста глупства! ... Матэрыялы, сабраныя на гэтым сайце, прызваны гэта пацвердзіць».
Сапраўды, не ведаць гісторыю дрэнна, таму з вялікай цікавасцю звернемся да матэрыялаў, сабраных на згаданым сайце. Рубрыка «Гістарычны каляндар»: «20 студзеня 1886. Нарадзіўся Фабіян Акінчыц. Беларускі палітычны дзеяч, юрыст, выдавец, публіцыст. Лідар беларускіх нацыянал-сацыялістаў…» Рубрыка «Новыя артыкулы»: Ю. Туронак «Дзейнасць групы Фабіяна Акінчыца(1939–1943)», Ю. Грыбоўскі «Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць». Рубрыка «Асобы»: Ю. Туронак «Фабіян Акінчыц – правадыр беларускіх нацыянал-сацыялістаў». Рубрыка «Найноўшая гісторыя»: Л. Юрэвіч «Жыцьцё пад агнём. Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі»… Можна працягваць і далей. Але і так відавочна, што сярод артыкулаў гісторыкаў Г. Сагановіча, С. Марозавай ці С. Куль-Сяльвестравай, сапраўды прысвечаных ВКЛ, чамусьці ўтульна ўладкаваліся матэрыялы пра фашысцкіх калабарантаў. Дзеля чаго? Неяк не спалучаецца гэта з пафасам звароту да карыстальнікаў. Няўжо менавіта на такіх прыкладах павінен фарміравацца патрыятызм?
( чытаць далей як фарміраваць патрыятызм )
***
Ад сябе зазначу, што нічыім адвакатам я не выступаю, проста хочацца аднавіць раўнавагу, пра той бок вайны напісаны тысячы кнігаў, а пра гэты адзінкі. З астатнім спрачацца ня буду, бо параўноўваць х.. з пальцам і шукаць змову там дзе яе няма гэта стандартны прыём аўтараў з ідэалагічнага аддзелу, і спадзяюся мае чытачы гэта разумеюць.
Цалкам артыкул тут.
UPD. Прамазаў са спасылкай, цяпер правільная.
Спасылка | Пракамэнтаваць {4} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Байнэтаўскае
Кст. 17, 2009 | 09:50 pm
location: Home
music: Cemetery Of Scream - Whisper,Touch

Больш не рызыкну ў беларускія гасцёўні пісаць, яны ў мяне комплекс непаўнавартнасці выклікаюць. Асабліва паслядоўнасць пунктаў усміхнула :))
Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Літва і фрыкі
Кст. 17, 2009 | 03:06 pm
location: Home
music: Therion - The Rise of Sodom and Gomorrah
Я разумею, што коўдру Літвы кожны цягне на сябе, але абвінавачваць доктара гістарычных навук А. Краўцэвіча ў дылітанстве гэта зусім нахабнае хамства.
Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Крывічы
Кст. 10, 2009 | 12:41 pm
location: Home
music: Venin Noir - Rainy Days of October
Система славянских единоборств "Кривич" - это:
-методы физического и психического самосовершенствования человека;
-древние славянские оздоровительные гимнастики;
-способы защиты человека от внешнего вредоносного воздействия.
Вось такое часам знаходзіцца ў сеціве, дарэчы, было б цікава пачытаць пра "славянскія адзінаборствы", нешта ў байнэце такога не сустракаў :)
Спасылка | Пракамэнтаваць {5} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
1100 дзён
Чэр. 27, 2009 | 08:44 pm
location: Хоўм
music: The 3rd And The Mortal - Grevinnens Bonn

Для тых хто не змог паглядзець па ТВ выклаў гэтае відэа ў нэт, якасць так сабе, вельмі дрэнны ў лада сігнал.
Спампаваць: Rapidshare.com (184Mb, avi)
ці iFolder part1(92Mb) iFolder part2(76Mb, avi)
( Пад катам пару здымкаў з экрану і маіх коментаў )
Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Dying Rose - The Bleeding Flowers
Чэр. 2, 2009 | 01:55 pm
location: work
music: Dying Rose - Lethargic Sleep

Вельмі зачапіла калісь іх дэмка 2002 году, гук ня надта, але вельмі душэўна. І вось не прайшло і 7мі лет - трымайце поўнафарматнік. Я, калі чэсна, ужо думаў што яны памёрлі, а тут на табе :) Думам канешне гэта цяпер цяжка назваць, але, па мне, вельмі якасна забацалі, гэтакі беларускі Draconian, душа радуецца - не адным блэкам і фолькам жывы.
Кавер на MDB нават спадабаўся, хаця каверы ўвогуле ня вельмі люблю, але нешта ў ім ёсць свежае, цікавае...
Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Піяр
Тра. 8, 2009 | 08:14 am

Один из советских агентов передал командиру 1-й дивизии РОА, якобы пожелание Сталина, чтобы Буняченко "со всей своей дивизией вернулся в объятья родины". Майор Швеннингер присутствовал при том, как командир первой дивизии «передал Сталину ответное приглашение, не поддающееся переводу на немецкий».
Цікавыя звесткі пра ўдзел РВА у пражскім паўстанні.
Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Паляванне на зубра
Тра. 4, 2009 | 08:32 pm
location: Хоўм
music: Piarevaracien - Kupal'skaa
«[Жадаючым папаляваць на бізонаў трэба валодаць вялікай сілай, спрытам і хітрасцю.] Выбіраецца зручнае для палявання месца, дзе дрэвы [былі б аддзелены адно ад аднаго патрэбнымі прамежкамі і] мелі б ствалы не надта тоўстыя [каб іх можна было абысці кругом, але] і не маленькія [так каб за імі мог схавацца чалавек]. Ля гэтых дрэў па аднаму размяшчаюцца паляўнічыя, і калі падняты сабакамі, якія пераследуюць яго, бізон выганяецца на гэтае месца, то імкліва кідаецца на таго з паляўнічых, які выступіць (з-за дрэва) першым. Хаваючыся за дрэвам, ён коле звера, як толькі можа, рагацінай, але бізон не падае нават і ад шматлікіх удараў, а ўсё больш і больш разпаляецца лютасцю, трасучы не толькі рагамі, але і языком, які ў яго настолькі шурпаты і цвёрды, што, ледзь зачапіўшы вопратку паляўнічага, ён ужо (можа) затрымаць і падцягнуць яго - і тады звер пакідае чалавека не раней, чым заб'е яго. Калі ж паляўнічы жадае адпачыць [стаміўшыся бегаць вакол дрэва і калоць звера], то кідае яму чырвоную шапку, на якую той з лютасцю накідваецца [з капытамі і рагамі]. Калі звер не дабіты і іншаму (паляўнічаму) трэба будзе ўступіць у такое змаганне [што бывае неабходным, калі яны хочуць вярнуцца цэлымі], то ён лёгка можа выклікаць на сябе звера, пракрычаўшы хоць раз гучным голасам: лю-лю-лю».
Нешта вось чым больш сталею, тым больш на такія забавы цягне, ай-яй..
А тым часам на Беларусі забаранілі наведваць лясы, гудбай лета, і як зараз жыць...?
Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Станіслаў Булак-Балаховіч (працяг)
Крс. 28, 2009 | 09:43 am
location: Хоўм
music: My Dying Bride - It Will Come
Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Чарнобыльски шлях 2009
Крс. 27, 2009 | 09:05 am
location: Хоўм
music: The Gathering - Pale Traces

( Пад катам пару здымкаў і назіранняў )
Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
«Сучасны падыход да HTML-вёрсткі»
Крс. 23, 2009 | 08:37 pm
location: Хоўм
music: Тінь Сонця - Її Лиш Тінь
Схадзіў сёння на лекцыю. Сказаць па праўдзе - чакаў большага, а можа і ня большага, а проста іншага. Вядома ж, найбольш цікавіў аб'ектна арыентаваны падыход да вёрсткі, чакаў, што гэта будзе пра больш поўнае выкарыстанне структуры дакумента, пра адносіны продак-нашчадак (parent-node) у прыватнасці вылучэнне дачкоўскіх і сястрынскіх элементаў, псеўдакласы і псеўдаэлементы, перспектывы CSS3... Адным словам - пра усё тое, што робіць CSS падобным да моваў праграмавання, што мае сваю асаблівую логіку, але, на жаль, амаль не выкарыстоўваецца зараз (доўбаны ішак, ага). Але пачуў я канешне ж зусім іншае :)
У прынцыпе, былі агучаны граматныя ідэі, напрыклад: паняцце адасобленых блокаў, якое, пачуй я пра яго гады паўтары таму, значна аблягчыла б мне жыццё; кодэстайл, які ўжо даўно выпрацаваўся, але так і не перарос у адну нейкую канцэпцыю; прэфіксы класаў, таксама добрая задума, але ж колькі і кодзераў - столькі і прэфіксаў, на маю думку стандартызаваць гэта немагчыма! Яшчэ лектар робіць стаўку на каскаднасць праз прысваенне ўнікальных класаў у адасобленых блоках, што ў прынцыпе ідэнтычна навешванню stayle кожнаму элементу (за выняткам нейкіх невялікіх выйгрышаў CSS), а д чаго я пытаюся сысці за кошт усё ж такі сапраўднай каскаднасці, якая, спадзяюся, нарэшце будзе рэалізавана ва ўсіх браўзерах. Можа я і ня праў, але ж, чым менш коду (у тым ліку CSS) - тым лепш, залатая ісціна, і я прагну яе, як там будзе далей, пажывем - пабачым.
Ну, а увогуле мне спадабалася, пабачыў сваіх братоў кодэраў, ня думаў што іх так шмат у Менску, дый увогуле добра, што гэтым нехта цікавіцца і праводзіць мерапрыемствы падобнага кшталту. Адно канешне не задавальняе, што найшлі лектара з Масквы, хаця я ведаю, што у нас ёсць людзі ня горшай кампетэнцыі, па другое ў нашай вікіпедыі нават няма артыкулу ні пра CSS ні пра HTML - трэба гэта тэрмінова выпраўляць.
Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Станіслаў Булак-Балаховіч
Крс. 17, 2009 | 10:03 pm
music: Venin Noir - Rainy Days Of October
Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Дзівосы Пане Каханку
Лют. 28, 2009 | 08:16 pm
location: Хоўм
music: Калинов мост - Расскажи мне

Трагічны і сумны мой лёс, але яшчэ больш трагічны лёс маёй айчыны, дзе глыбока пахавана вольнасць і свабода". © Пане Каханку
Эх... былі раней Людзі...
Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Хе-хе
Лют. 22, 2009 | 11:25 am
location: Хоўм
Цікава, гэта злобны фашысцкі пёс у трафейнай амуніцыі нясе варту, це гэта амерыканскі камандас захапіў варожую артылерыю...?
Адсюль
Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Сакрэтныя архівы СС
Лют. 6, 2009 | 02:26 pm
location: work
music: Blazing Eternity - Still Lost In The Autumn Of Eternity
Цікавая падборка з 500 здымкаў СС-аўцаў, усе фоткі з апісаннем месца падзей.

з князі ў гразі

сапраўдныя тыгры :))

СС-авец-стаматолаг - гэта з маіх начных жахаў...
( +5 )
Пампаваць тут
Фармат DjVu, 15 Mb
Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
Найноўшая гісторыя
Стд. 19, 2009 | 03:44 pm
location: work
![]() |
|
Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру
З-за крызісу пазвальнялі супрацоўнікаў Livejournal
Стд. 13, 2009 | 10:04 am
location: work
Амаль палову работнікаў амерыканскага офісу Livejournal (а менавіта, 12 з 28 чалавек), звольнілі з працы ў пачатку студзеня, прычым ім нават не выплацілі выхадную дапамогу. Такіе звычайныя для расійскага бізнэсу паводзіны уладальнікаў кампаніі вызвалі шок у амерыканскіх супрацоўнікаў. Яны таксама абураны тым, што што іх не папярэдзілі аб будучым скарачэнні, якое адбылося абсалютна знянацку. Звольненым супрацоўнікам сказалі толькі, што скарачэнне штату вызвана «глабальным эканамічным крызісам».
Як паведамляецца, сярод звольненых апынуліся мэнэджэры праектаў і праграмісты. У штаце засталося толькі некалькі супрацоўнікаў фінансавага аддзела і мэнэджэраў па аператыўнаму кіраванню праектамі.
Па меркаванню каментатараў з Valleywag, уладальнік і інвестар праекта Эндру Полсон, ннарэшце, зразумеў, што набыцце Livejournal год таму за $30 млн было памылкай - і зараз ён падразае хвасты.



